Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Машэраў Пётр Міронавіч

Пётр Міронавіч Машэраў з 1954 года з’яўляўся другім сакратаром Мінскага абласнога камітэта КПБ. На VII пленуме Брэсцкага абкама КПБ 1 жніўня 1955 года ён быў абраны першым сакратаром і членам бюро Брэсцкага абкама. Старшынёй выканкама Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў тады быў Раман Навумавіч Мачульскі (1903–1990), Герой Савецкага Саюза (1944).

Пётр Міронавіч Машэраў нарадзіўся 26 лютага 1918 года ў вёсцы Шыркі Сенненскага павета (цяпер Сенненскага раёна Віцебскай вобласці) у беднай сялянскай сям’і, у якой было пяцёра дзяцей. У школе Пётр любіў матэматыку, у 1935 годзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. У 1937 годзе быў беспадстаўна арыштаваны яго бацька, Мірон Васільевіч, які загінуў у лагеры. Пасля заканчэння інстытута ў 1939 годзе Пётр Машэраў працаваў настаўнікам у Расонскай СШ Віцебскай вобласці.